Дзень роднай мовы адзначаюць ва ўсім свеце 21 лютага
У розных краінах свету 21 лютага адзначаецца Дзень роднай мовы, які садзейнічае моўнай і культурнай разнастайнасці. Рашэнне наконт яго ўсталявання было прынята ў лістападзе 1999 г. на 30-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА
Дата звязана з падзеяй, якая адбылася 21 лютага 1952 г. ў Даке (зараз — сталіца Бангладэш). У гэты дзень загінулі пяць студэнтаў, якія абаранялі сваю родную мову — бенгальскую. Яны выступалі за тое, каб яе зрабілі дзяржаўнай у тагачасным Пакістане, на ўсходняй частцы якога пазней з’явілася незалежная дзяржава Бангладэш.
У Беларусі Дзень роднай мовы пачалі адзначаць з 2009 г., з таго часу арганізуюцца розныя тэматычныя мерапрыемствы. Як сведчаць вынікі перапісу насельніцтва, якi прайшоў у 2019 г., беларускую мову лічаць роднай больш за 5 млн жыхароў нашай краіны. Яшчэ адна дзяржаўная мова — руская. Падчас перапісу яна была адзначана як родная амаль 4 млн жыхароў рэспублікі.
Истоник: агенцтва «Мінск-Навіны»
Фото: Телеканал Беларусь 24